Пра нас
Паважаныя калегі і дарагія сябры!
Дэвізам нашай прафсаюзнай арганізацыі з'яўляецца лозунг - "МЫ - РАЗАМ!". Усё, што мы маем і чаго дабіліся стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы Вашаму таленту і ўпартай працы. Мы ведаем свае задачы, мы бачым свае мэты, мы рухаемся да іх. Каб у кожнай хаце нашага працаўніка, у жыцці кожнага чальца прафзвязу адбываліся змены да лепшага, каб людзі былі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні - у гэтым і ёсць сэнс існавання нашага прафзвязу. Толькі ад нас саміх залежыць, якім будзе наш прафсаюз, якімі будуць ягоныя функцыі і наколькі эфектыўна ён будзе іх рэалізоўваць. Мы - разам!
Наталля Дубавіцкая, старшыня прафкама
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
Вы з'яўляецеся членам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. ПРАФСАЮЗ - гэта Ваша рэальная абарона па пытаннях:
• Прыём на працу, перавод, звальненне, у тым ліку і пры заключэнні (разрыванні) працоўных дагавораў і кантрактаў;
• Своечасовай і годнай заработнай платы;
• Прадастаўленне працоўных і сацыяльных водпускаў;
• Устанаўлення рэжыму працоўнага часу і часу адпачынку;
• Арганізацыі бяспечных умоў працы;
• Прадастаўленне прадугледжаных заканадаўствам і ўстаноўленых калектыўным дагаворам сацыяльных ільгот і гарантый студэнтам і навучэнцам, жанчынам, інвалідам і інш.
З'ЯЎЛЯЮЧЫСЯ ЧЛЕНАМ ПРАФСАЮЗА ВЫ МАЕЦЕ ПРАВА:
· На абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў у любых выбарных органах прафсаюза (прафсаюзнага камітэта прадпрыемства, Гомельскага абласнога, рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў МПіКБП). Орган Прафсаюза работнікаў МПіКБП, у выпадку Вашага звароту, абавязаны даць Вам вычарпальны адказ па сутнасці пытання, у выпадку неабходнасці аказаць бясплатную юрыдычную кансультацыю, запатрабаваць ад наймальніка ўхілення парушэнняў дзейнага заканадаўства, а таксама ў выпадку неабходнасці адстойваць Вашыя інтарэсы ў судовых і іншых органах.
· Выбіраць прафсаюзныя органы ўсіх узроўняў, быць абраным у гэтыя органы, а таксама быць абраным дэлегатам на канферэнцыі і з'езды.
· Абмяркоўваць на прафсаюзных сходах, канферэнцыях, з'ездах, пасяджэннях прафсаюзнага камітэта, у СМІ пытанні жыцця і дзейнасці прафсаюза, пры гэтым уносіць любыя прапановы, выказваць і адстойваць сваё меркаванне, удзельнічаць у выпрацоўцы і прыняцці рашэнняў.
· На бясплатную юрыдычную кансультацыю і дапамогу прававых службаў прафсаюза.
· На адвакацкую дапамогу пры звароце ў суд па аднаўленні Вашых працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў.
· На льготы і гарантыі для работнікаў галіны, замацаваныя ў Генеральным, галіновым, і мясцовым пагадненнях, у калектыўным дагаворы.
• Удзел у якасці прадстаўніка прафсаюзаў у расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці з мэтай абароны Вашых інтарэсаў.
У ПРАФСАЮЗЕ ВЫ ЗНАЙДЗЕЦЕ МАТЭРЫЯЛЬНУЮ ПАДТРЫМКУ:
· Пры вырашэнні сацыяльна-бытавых праблем;
· Пры набыцці пуцёвак у санаторыі і дамы адпачынку;
· Пры пагашэнні часткі расходаў, звязаных з аздараўленнем;
· Пры страце працаздольнасці;
· У выпадку смерці блізкага чалавека;
· Для лячэння цяжкіх хвароб;
· І ў іншых выпадках, калі патрэбны не толькі грошы, а проста чалавечая ўвага і таварыскі ўдзел.
ФУНКЦЫІ ПРАФКОМА І ЯГО ДЗЕЙНАСЦЬ ШМАТГРАННЫЯ
У адпаведнасці з нормамі заканадаўства і Статута Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, прафсаюзны камітэт:
· Прадстаўляе і абараняе ў дзяржаўных, судовых органах, вышэйстаячых прафсаюзных арганізацыях, у адносінах з наймальнікам правы і законныя інтарэсы членаў пярвічнай арганізацыі.
· Вядзе калектыўныя перамовы з наймальнікам, заключае з ім калектыўны дагавор і ад імя работнікаў-членаў прафсаюза падпісвае яго, а таксама кантралюе яго выкананне.
· Удзельнічае ва ўстанаўленні і пераглядзе норм працы, рэжыму працы і адпачынку, правіл унутранага распарадку, норм, правіл і ўмоў аховы працы, садзейнічае занятасці працуючых.
· Прымае ўдзел у вырашэнні індывідуальных працоўных спрэчак.
· Арганізуе працу пярвічнай арганізацыі прафсаюза ў перыяд паміж прафсаюзнымі сходамі.
· Ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і ахове працы.
· З'яўляецца адным з бакоў пры вырашэнні калектыўных працоўных спрэчак.
· Прафсаюзны камітэт, у сацыяльным партнёрстве з адміністрацыяй прадпрыемства ўдзельнічаюць у распрацоўцы праектаў плана эканамічнага развіцця працоўнага калектыва, вытворчых планаў, мер па забеспячэнні занятасці, комплекснага плана ўмоў працы і санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў.
ПА ЎСІХ ПЫТАННЯХ ПРАФСАЮЗНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЗВЯРТАЦЦА Ў ПРАФСАЮЗНЫ КАМІТЭТ КЖУП «ГОМЕЛЬСКІ РАЙЖЫЛКАМГАС»
Юрыдычны адрас: 246047, горад Гомель, Каранеўскай шаша, 1 кабінет 2-2, 2 адміністрацыйны будынак, тэлефон/факс:
Старшыня прафсаюзнага камітэта: Дубавіцкая Наталля Аляксандраўна, вядучы інжынер аддзела галоўнага энергетыка
Казначэй: Маёрава Алена Васільеўна, бухгалтар
Формы і метады работы прафсаюзнай арганізацыі шматгранныя. Прыходзьце да нас, дзяліцеся ўражаннямі, падказвайце, накіроўвайце нас і мы ўсе разам будзем рабіць нашу арганізацыю лепш з кожным днём!
Мы рады Вам, уступайце ў прафсаюз!