Камунальнае жыллёвае унітарнае прадпрыемства

"Гомельскі райжылкамгас"

Дыспетчарская служба 24/7

115; +375 (232) 50-68-34 (тэл/факс)

 +375 (29) 310-65-76 (A1)

Instagram  Telegram Viber Вконтакте  Одноклассники

Пра нас

Паважаныя калегі і дарагія сябры!

Дэвізам нашай прафсаюзнай арганізацыі з'яўляецца лозунг - "МЫ - РАЗАМ!". Усё, што мы маем і чаго дабіліся стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы Вашаму таленту і ўпартай працы. Мы ведаем свае задачы, мы бачым свае мэты, мы рухаемся да іх. Каб у кожнай хаце нашага працаўніка, у жыцці кожнага чальца прафзвязу адбываліся змены да лепшага, каб людзі былі ўпэўненыя ў заўтрашнім дні - у гэтым і ёсць сэнс існавання нашага прафзвязу. Толькі ад нас саміх залежыць, якім будзе наш прафсаюз, якімі будуць ягоныя функцыі і наколькі эфектыўна ён будзе іх рэалізоўваць. Мы - разам!

                                                               Наталля Дубавіцкая, старшыня прафкама

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!

 

Вы з'яўляецеся членам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. ПРАФСАЮЗ - гэта Ваша рэальная абарона па пытаннях:

• Прыём на працу, перавод, звальненне, у тым ліку і пры заключэнні (разрыванні) працоўных дагавораў і кантрактаў;

• Своечасовай і годнай заработнай платы;

• Прадастаўленне працоўных і сацыяльных водпускаў;

• Устанаўлення рэжыму працоўнага часу і часу адпачынку;

• Арганізацыі бяспечных умоў працы;

• Прадастаўленне прадугледжаных заканадаўствам і ўстаноўленых калектыўным дагаворам сацыяльных ільгот і гарантый студэнтам і навучэнцам, жанчынам, інвалідам і інш.

 

З'ЯЎЛЯЮЧЫСЯ ЧЛЕНАМ ПРАФСАЮЗА ВЫ МАЕЦЕ ПРАВА:

 

·         На абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў у любых выбарных органах прафсаюза (прафсаюзнага камітэта прадпрыемства, Гомельскага абласнога, рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў МПіКБП). Орган Прафсаюза работнікаў МПіКБП, у выпадку Вашага звароту, абавязаны даць Вам вычарпальны адказ па сутнасці пытання, у выпадку неабходнасці аказаць бясплатную юрыдычную кансультацыю, запатрабаваць ад наймальніка ўхілення парушэнняў дзейнага заканадаўства, а таксама ў выпадку неабходнасці адстойваць Вашыя інтарэсы ў судовых і іншых органах.

·         Выбіраць прафсаюзныя органы ўсіх узроўняў, быць абраным у гэтыя органы, а таксама быць абраным дэлегатам на канферэнцыі і з'езды.

·         Абмяркоўваць на прафсаюзных сходах, канферэнцыях, з'ездах, пасяджэннях прафсаюзнага камітэта, у СМІ пытанні жыцця і дзейнасці прафсаюза, пры гэтым уносіць любыя прапановы, выказваць і адстойваць сваё меркаванне, удзельнічаць у выпрацоўцы і прыняцці рашэнняў.

·         На бясплатную юрыдычную кансультацыю і дапамогу прававых службаў прафсаюза.

·         На адвакацкую дапамогу пры звароце ў суд па аднаўленні Вашых працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў.

·         На льготы і гарантыі для работнікаў галіны, замацаваныя ў Генеральным, галіновым, і мясцовым пагадненнях, у калектыўным дагаворы.

• Удзел у якасці прадстаўніка прафсаюзаў у расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці з мэтай абароны Вашых інтарэсаў.


У ПРАФСАЮЗЕ ВЫ ЗНАЙДЗЕЦЕ МАТЭРЫЯЛЬНУЮ ПАДТРЫМКУ:

 

·         Пры вырашэнні сацыяльна-бытавых праблем;

·         Пры набыцці пуцёвак у санаторыі і дамы адпачынку;

·         Пры пагашэнні часткі расходаў, звязаных з аздараўленнем;

·         Пры страце працаздольнасці;

·         У выпадку смерці блізкага чалавека;

·         Для лячэння цяжкіх хвароб;

·         І ў іншых выпадках, калі патрэбны не толькі грошы, а проста чалавечая ўвага і таварыскі ўдзел.


ФУНКЦЫІ ПРАФКОМА І ЯГО ДЗЕЙНАСЦЬ ШМАТГРАННЫЯ

У адпаведнасці з нормамі заканадаўства і Статута Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, прафсаюзны камітэт:

·         Прадстаўляе і абараняе ў дзяржаўных, судовых органах, вышэйстаячых прафсаюзных арганізацыях, у адносінах з наймальнікам правы і законныя інтарэсы членаў пярвічнай арганізацыі.

·         Вядзе калектыўныя перамовы з наймальнікам, заключае з ім калектыўны дагавор і ад імя работнікаў-членаў прафсаюза падпісвае яго, а таксама кантралюе яго выкананне.

·         Удзельнічае ва ўстанаўленні і пераглядзе норм працы, рэжыму працы і адпачынку, правіл унутранага распарадку, норм, правіл і ўмоў аховы працы, садзейнічае занятасці працуючых.

·         Прымае ўдзел у вырашэнні індывідуальных працоўных спрэчак.

·         Арганізуе працу пярвічнай арганізацыі прафсаюза ў перыяд паміж прафсаюзнымі сходамі.

·         Ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб працы і ахове працы.

·         З'яўляецца адным з бакоў пры вырашэнні калектыўных працоўных спрэчак.

·         Прафсаюзны камітэт, у сацыяльным партнёрстве з адміністрацыяй прадпрыемства ўдзельнічаюць у распрацоўцы праектаў плана эканамічнага развіцця працоўнага калектыва, вытворчых планаў, мер па забеспячэнні занятасці, комплекснага плана ўмоў працы і санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

ПА ЎСІХ ПЫТАННЯХ ПРАФСАЮЗНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ЗВЯРТАЦЦА Ў ПРАФСАЮЗНЫ КАМІТЭТ КЖУП «ГОМЕЛЬСКІ РАЙЖЫЛКАМГАС»

Юрыдычны адрас: 246047, горад Гомель, Каранеўскай шаша, 1 кабінет 2-2, 2 адміністрацыйны будынак, тэлефон/факс:

Старшыня прафсаюзнага камітэта: Дубавіцкая Наталля Аляксандраўна, вядучы інжынер аддзела галоўнага энергетыка

Казначэй: Маёрава Алена Васільеўна, бухгалтар

Формы і метады работы прафсаюзнай арганізацыі шматгранныя. Прыходзьце да нас, дзяліцеся ўражаннямі, падказвайце, накіроўвайце нас і мы ўсе разам будзем рабіць нашу арганізацыю лепш з кожным днём!

Мы рады Вам, уступайце ў прафсаюз!

 


Электронны зварот

 Увазе грамадзян і юрыдычных асоб!

Інфармуем, што гэты рэсурс функцыянаваў да 1 студзеня 2023 г. уключна.

Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў у КЖУП "Гомельскі райжылкамгас" будзе ажыццяўляцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб», размешчанай па адрасе

https://обращения.бел