Камунальнае жыллёвае унітарнае прадпрыемства

"Гомельскі райжылкамгас"

Дыспетчарская служба 24/7

115; +375 (232) 50-68-34 (тэл/факс)

 +375 (29) 310-65-76 (A1)

Instagram  Telegram Viber Вконтакте  Одноклассники

Пералік і парадак падачы дакументаў для прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый

 

Прыняцце рашэння аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый ажыццяўляецца згодна УКАЗА ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АД 29 ЖНІЎНЯ 2016 г. №322 “АБ ПРАДАСТАЎЛЕННІ БЕЗНАЛІЧНЫХ ЖЫЛОЎНЫХ СУБСІДЫЙ”

 

Пералік дакументаў:

1.Заява

2.Пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу.

3.Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці – для асоб, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь і від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, – пры яго наяўнасці).

4.Пасведчанне аб заключэнні шлюбу – для асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь і від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, – пры яго наяўнасці)

5.Копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу - для асоб, якія скасавалі шлюб.

6.Працоўная кніжка (пры яе наяўнасці) – для непрацуючых грамадзян старэйшых за 18 гадоў, непрацуючых членаў сям'і старэйшых за 18 гадоў.

7. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка – для індывідуальных прадпрымальнікаў.

8.Пасведчанне на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці – для натарыусаў, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, натарыяльнай канторы.

9.Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці – для адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць у юрыдычнай кансультацыі, адвакацкім бюро, адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна.

10.Пенсійнае пасведчанне – для пенсіянераў.

11.Пасведчанне інваліда – для інвалідаў. 

12.Звесткі аб атрыманых даходах кожнага члена сям'і за апошнія 6 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту.


Электронны зварот

 Увазе грамадзян і юрыдычных асоб!

Інфармуем, што гэты рэсурс функцыянаваў да 1 студзеня 2023 г. уключна.

Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў у КЖУП "Гомельскі райжылкамгас" будзе ажыццяўляцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб», размешчанай па адрасе

https://обращения.бел